Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп апрабаваў экспрэс-тэст на каранавірус


Дональд Трамп

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп 2 красавіка паўторна зрабіў тэст на наяўнасьць каранавірусу — вынік тэсту адмоўны, вірусу ў яго няма, гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Белага дома.

У лісьце, падпісаным лекарам прэзыдэнта Шонам Конлі, гаворыцца, што Трамп прайшоў паўторны тэст на каранавірус. Першы раз прэзыдэнта праверылі на наяўнасьць каранавірусу ў мінулым месяцы, пасьля сустрэчы з дэлегацыяй ураду Бразыліі, адзін з чальцоў якой, як пасьля высьветлілася, быў хворы COVID-19.

Трамп прайшоў абсьледаваньне з дапамогай новага экспрэс-тэсту, вынікі якога былі гатовыя праз 15 хвілін.

«Ён здаровы, сымптомы адсутнічаюць», — пацьвердзіў лекар прэзыдэнта.

Крыху пазьней Трамп пракамэнтаваў вынікі тэсту падчас вячэрняга брыфінгу ў Белым доме:

«Думаю, мне цікава было паглядзець, наколькі хутка гэта працуе», — сказаў прэзыдэнт, маючы на ўвазе новы экспрэс-тэст на каранавірус.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG