Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніца міністра аховы здароўя: Нічога небясьпечнага для грамадзян і звышнатуральнага ў краіне не адбываецца

абноўлена

Алена Богдан
Алена Богдан

Намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан 1 красавіка ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» расказала пра распаўсюд каранавірусу ў Беларусі.

Што сказала намесьніца міністра аховы здароўя?

  • Мінздароўя сваёй працай са студзеня не дапусьціла лявінападобнага піку каранавірусу, які адбыўся ў Італіі і Гішпаніі. Празь цёплую зіму на 3 тыдні перакінуўся пік захворваньняў на ВРІ, грып, адэна- і ротавірусную інфэкцыю. «Наша задача была максымальна стрымліваць распаўсюд каранавірусу, каб не наслаілася адно на адно».
  • «Пасьля піку рэсьпіраторных захворваньняў праз адзін-два тыдні, лекары гэта ўсё ведаюць, пачынаецца другі пік падʼёму пнэўманій».
  • Паводле падлікаў Богдан, Беларусь займае 9-е месца ў сьвеце па праведзеных тэстах на каранавірус. Мэдыкі ў Беларусі правялі каля 31 тысячы тэстаў на каранавірус. Таксама лекары адпрацавалі па эпідрасьсьледаваньнях на прадмет наяўнасьці каранавірусу выпадкі з больш як 30 тысячамі чалавек.
  • У Беларусі былі свае праймэры для вырабу тэстаў, іх гатовыя варыянты адпраўлялі ў лябараторыю Ўсясьветнай арганізацыі здароўя для вызначэньня адсотку іх дакладнасьці. У Беларусі вырабляюць тэсты кругласуткава некалькі лябараторый, а «вялікая колькасьць кампаній абмяркоўвае ўмовы іх паставак».
  • «Нічога небясьпечнага для грамадзян і звышнатуральнага ў краіне не адбываецца».
  • Пасьля сканчэньня школьных вакацый бацькам трэба весьці дзяцей у школу. «Здаровае дзіця павінна хадзіць у дзіцячы калектыў. Калі ў дзіця ёсьць праява віруснай інфэкцыі ён апрыёры не павінны ісьці ў дзіцячы калектыў».
  • Мінздароўя распрацавала некалькі пратаколаў, паводле якіх трэба дзейнічаць у рознай эпідэмічнай абстаноўцы. Цяпер ведамства працуе паводле «пратаколу першага рэжыму». Сярод іншага, гэты пратакол прадугледжвае, як часта чыноўнікі будуць камунікаваць са СМІ. «У дадзеным рэжыме працы меркавалася, што будзем інфармаваць грамадзкасьць толькі некалькі разоў на тыдзень».
  • Паводле Богдан, у Беларусі высокая забясьпечанасьць апаратамі штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і наркозна-дыхацельнымі апаратамі. У Беларусі апаратамі забясьпечаны 38 на 100 тысяч чалавек, у ЗША гэты паказьнік роўны 18 на 100 тысяч чалавек, сказала Богдан.

Ад 31 сакавіка Мінздароўя перастала публікаваць дадзеныя пра колькасьць інфікаваных каранавірусам. Афіцыйна зарэгістравалі дзьве сьмерці хворых на каранавірус. Паводле падлікаў беларускіх СМІ, у Беларусі ад 163 да 217 выпадкаў заражэньня каранавірусам.

Прадстаўнік Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў 1 красавіка заявіў, што Міністэрства аховы здароўя Беларусі павінна палепшыць інфармаваньне грамадзян пра сытуацыю з каранавірусам у краіне, бо недахоп зьвестак правакуе страх.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG