Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус у Жыткавічах не пацьвердзіўся, — прадстаўнік Гомельскага аблвыканкаму


Паліклініка ў Жыткавічах, 24 сакавіка 2020 году

Дадатковыя даследаваньні, якія правялі жыхарцы Жыткавіцкага раёну, не пацьвердзілі заражэньне каранавірусам, — сказаў намесьнік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкаму Міхаіл Змушко выканкамаўскаму выданьню «Гомельская правда».

«Стан жанчыны стабільны, пасьля заканчэньня курсу стацыянарнага лячэньня яна будзе выпісана. Выпіска асобаў кантакту першага ўзроўню з устаноў аховы здароўя заплянавана на 26 сакавіка», — цытуе яго газэта.

22 сакавіка Міністэрства аховы здароўя пацьвердзіла выпадак COVID-19 у Жыткавічах.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG