Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілан Маск падарыў Каліфорніі больш за 1200 апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх


Ілан Маск
Ілан Маск

Заснавальнік кампаній SpaceX і Tesla купіў і бясплатна перадаў Каліфорніі 1255 апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Пра гэта Ілан Маск паведаміў у Twitter.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Па словах Маска, апараты набытыя ў Кітаі. Губэрнатар штату Гэвін Ньюс назваў дзеяньні прадпрымальніка гераічнымі.

Раней Маск пісаў, што паніка праз каранавірус — «дурная», і некалькі дзён не падпарадкоўваўся патрабаваньням уладаў прыпыніць працу фабрыкі Tesla, але ў выніку пагадзіўся.

ЗША займае трэцяе месца па колькасьці заражаных COVID-19 — у краіне больш за 46 тысяч хворых на каранавірусную інфэкцыю.

  • Кітайскі мільярдэр Джэк Ма ахвяраваў Украіне $ 80 млн на закупку мільёна сыстэм экспрэс-тэстаў на каранавірус.
  • Самы багаты грамадзянін Чэскай Рэспублікі, уладальнік холдынгу PPF Пётр Келнэр на 100 млн крон (каля $ 4 млн) закупіў для краіны ў Кітаі хірургічныя маскі, рэсьпіратары і тэставыя сыстэмы.
  • У Расеі акцыянэр «Нарыльскага нікелю» Уладзімір Патанін ахвяраваў у свой дабрачынны фонд 1 млрд рублёў ($ 12.7 млн) на падтрымку некамэрцыйных арганізацый ва ўмовах пандэміі каранавірусу.
  • Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

    • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
    • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
    • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
    • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

    • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
    • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

    Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

    Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG