Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прататып ракеты Ілона Маска для палётаў на Марс выбухнуў падчас выпрабаваньняў


Выбух ракеты Starship, 20 лістапада 2019

Прататып ракеты кампаніі Ілона Маска SpaceX — Starship, якая распрацоўваецца для палётаў на Марс, выбухнуў у часе выпрабаваньняў на палігоне ў Тэхасе. Відэа аварыі патрапіла на запісы назіральнікаў за тэстамі.

У SpaceX патлумачылі інцыдэнт характарам выпрабаваньняў. «Мэтай сёньняшняй працы было павысіць ціск у сыстэмах да максымуму, таму вынік ня стаў для нас цалкам нечаканым», — заявіў прадстаўнік кампаніі выданьню The Verge.

Аварыя паўплывала на графік выпрабаваньняў Starship, адзначае выданьне. Да яе меркавалася, што ракета правядзе некалькі выпрабавальных палётаў на малых вышынях на працягу бліжэйшых месяцаў. Пасьля выбуху Ілона Маск напісаў у твітэры, што лётныя выпрабаваньні будуць праводзіцца на іншай ракеце, якую яшчэ трэба пабудаваць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG