Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія SpaceX плянуе запусьціць ракету з 60 спадарожнікамі


Старт ракеты Falcon, люты 2018. Ілюстрацыйнае фота.
Старт ракеты Falcon, люты 2018. Ілюстрацыйнае фота.

Кампанія мільярдэра Ілана Маска SpaceX плянуе запусьціць 11 лістапада на арбіту ракету Falcon 9 з 60 міні-спадарожнікамі для інтэрнэт-праекту Starlink.

Паводле зьвестак SpaceX, гэта «самая цяжкая нагрузка на сёньня» — 13 620 кіляграмаў. Гэта другі запуск партыі інтэрнэт-спадарожнікаў на арбіту Зямлі і першы ў гісторыі касманаўтыкі, які выкарыстоўвае тую самую першую ступень ракеты-носьбіта чацьвёрты раз запар.

Starlink — праект кампаніі SpaceX, накіраваны на стварэньне таннага і даступнага ў сьвеце інтэрнэту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG