Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страта нюху можа быць сымптомам заражэньня каранавірусам


Лекары рэкамэндуюць тэставаньне і ізаляцыю людзям, якія губляюць здольнасьць адчуваць пах і смак, нават калі ў іх няма іншых сымптомаў COVID-19.

The New York Times паведамляе, што анасьмія (страта нюху) і агеўзія (зьніжэньне адчуваньня смаку, якое суправаджае страту нюху) гэта своеасаблівыя інфармацыйныя прыкметы COVID-19 і магчымыя маркеры заражэньня каранавірусам.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

На мінулым тыдні, дадае выданьне, брытанскія лекары-оталярынголягі, спасылаючыся на паведамленьні калегаў па ўсім сьвеце, заклікалі дарослых, якія трацяць нюх, ізалявацца на сем дзён, нават калі ў іх няма іншых сымптомаў COVID-19, каб запаволіць распаўсюджаньне хваробы.

Брытанскія мэдыкі спасылаюцца на паведамленьні зь іншых краінаў, якія сьведчаць аб тым, што значная колькасць хворых на каранавірус адчувала анасьмію як асноўны сымптом інфікаваньня.

«Мы сапраўды маем усьвядоміць, што гэта прыкмета заражэньня і што кожны, хто адчувае страту нюху, павінен самаізалявацца», — напісала старшыня Брытанскага оталярынгалягічнага таварыства Клэр Гопкінс. — Гэта можа спрыяць запаволеньню перадачы [каранавірусу] і выратаваньню жыццяў».

Гопкінс заклікала мэдычных працаўнікоў выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны пры лячэньні пацыентаў, якія страцілі нюх, і параіла спыніць выкананьне неістотных працэдур па эндаскапіі носа і горла, таму што вірус размнажаецца ў носе і горле, і эндаскапія можа выклікаць кашаль або чханьне, якія выстаўляць лекара на высокага ўзроўню рызыку заражэньня каранавірусам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG