Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў у панядзелак, што разглядае пытаньне аб тым, каб аднавіць працу эканомікі ЗША, калі на наступным тыдні закончыцца 15-дзённы карантын, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Яго заявы прагучалі на фоне хуткага распаўсюджваньня каранавірусу ў краіне, і падрыхтоўкі шпіталёў да хвалі сьмерцяў, звязаных з COVID-19.
«Амэрыка зноў неўзабаве будзе адкрытая для бізнэсу, — заявіў Трамп на прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме. — Мы не дазволім ператварыць гэта ў доўгатэрміновую фінансавую праблему».
Тыдзень таму Трамп выдаў рэкамэндацыі, якія, паводле яго, накіраваныя на запаволеньне распаўсюду каранавірусу цягам 15 дзён, уключна з абмежаваньнем непатрэбных паездак. Між тым у некаторых штатах эканамічная дзейнасьць была прыпыненая.
Назіраючы за стратай працоўных месцаў і рэзкім падзеньнем на фондавых рынках на фоне кампаніі свайго перавыбраньня, Трамп у прыватным парадку выказваў занепакоенасьць сваім памочнікам і саюзнікам з нагоды ўплыву уведзеных абмежаваньняў на доўгатэрміновы стан эканомікі.