Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп адправіў Нацыянальную гвардыю на дапамогу тром штатам у барацьбе з каранавірусам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Губэрнатары заклікаюць Белы дом надаць намаганьням у забесьпячэньні краіны прадметамі мэдыцынскага прызначэньня агульнанацыянальны характар.

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп накіроўвае нацыянальную гвардыю ў тры штаты, якія больш за ўсё пацярпелі ад эпідэміі каранавірусу: Каліфорнію, Нью-Ёрк і Вашынгтон, паведамляе «Голас Амэрыкі».

У ходзе паўтарагадзіннай прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме ў нядзелю ўвечары прэзыдэнт ЗША паведаміў, што нацгвардыя будзе знаходзіцца пад кіраўніцтвам трох губэрнатараў, дапамагаючы разгортваць фэдэральныя мэдыцынскія пункты і распаўсюджваць сотні тон масак, халатаў, рэсьпіратараў ды іншых прадметаў.

Некалькі губэрнатараў, уключаючы губэрнатара Нью-Ёрка Эндру Куома, зьвярнуліся да Белага дому з заклікам надаць агульнанацыянальны характар забесьпячэньню краіны прадметамі мэдыцынскага прызначэньня. Паводле іх, лідэры штатаў канкуруюць адзін з адным, каб атрымаць у свае рукі тое, што маецца ў іх распараджэньні.

«Фэдэральны ўрад павінен загадваць заводам вырабляць маскі, халаты, апараты штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, неабходнага мэдыцынскага абсталяваньня, ад якога будзе залежаць жыцьцё або сьмерць людзей, — сказаў Куомо на прэс-канфэрэнцыі ў Олбані ў нядзелю. — Вырабляць маскі, сродкі індывідуальнай абароны, халаты нескладана, але патрэбны кампаніі, якія будуць гэтым займацца».

Трамп паведаміў, што мэдыцынскі карабель ВМС ЗША Mercy будзе разгорнуты ў раёне Лос-Анджэлеса, а другі карабель, Comfort, будзе накіраваны да ўсходняга ўзбярэжжа на працягу некалькіх тыдняў і, імаверна, прышвартуецца ў гавані Нью-Ёрку.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG