Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія камунальнікі пра помнік Леніну: зьнесьці даражэй, чым рамантаваць за 160 тысяч рублёў


Помнік Леніну ля Магілёўскага аблвыканкаму

У сеціве зьбіраюць подпісы супраць рамонту помніка Леніну ў Магілёве, на які заплянавана выдаткаваць 160 тысяч рублёў з гарадзкога бюджэту. Камунальнікі адрэагавалі на пэтыцыю.

Паводле генэральнага дырэктара ўпраўленьня камунальных прадпрыемстваў Міхаіла Галушкова, зьнесьці помнік каштавала б яшчэ даражэй, піша «Веснік Магілёва». Каб зьнесьці жылы дом, напрыклад, на сёньня трэба прыкладна 70 тысяч даляраў, А тут трэба ня проста зьнесьці, а раздрабніць і ўтылізаваць граніт, што каштуе дорага.

Завершыць рамонт помніка Леніну на аднайменнай плошчы ў Магілёве маюць намер да 20 красавіка. Да пачатку красавіка арганізатары закупкі зьбіраюць прапановы ад падраднікаў.

Як тлумачаць камунальнікі, найбольшая частка выдаткаў — гранітныя пліты. Яны і самі па сабе дорага каштуюць, і працаваць зь імі трэба будзе ўручную, без усялякіх грузапад’ёмных мэханізмаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG