Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін дапусьціў хатняе галасаваньне па папраўках у Канстытуцыю


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Галасаваньне па папраўках у Канстытуцыю Расеі можа быць перанесена праз сытуацыю з каранавірусам, заявіў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.

«Калі сытуацыя будзе з эпідэміялягічнага пункту гледжаньня неспрыяльнай, мы адсунем і перанясем тэрмін галасаваньня, закон гэта дазваляе зрабіць, правядзем яго ў больш позьнія тэрміны», — сказаў прэзыдэнт.

Ён таксама ня выключыў правядзеньня хатняга галасаваньня.

Пуцін заявіў пра гэта ў сераду падчас паездкі ў анэксаваны Крым. Ён прыехаў туды з нагоды чарговай гадавіны рэфэрэндуму аб далучэньні паўвострава да Расеі, які прайшоў 16 сакавіка 2014 года.

Прэзыдэнт Расіі ўнёс законапраект аб папраўках у студзені неўзабаве пасьля свайго пасланьня Фэдэральнаму сходу. Папраўкі істотна пашыраюць паўнамоцтвы прэзыдэнта. Сярод іх:

  • Забарона на замежнае грамадзянства і від на жыхарства для прэзыдэнта. Прэзыдэнт ня можа займаць гэтую пасаду больш за два тэрміны (без агаворкі «запар»).
  • Пры гэтым згодна з папраўкай, прынятай на прапанову дэпутата Валянціны Церашковай, абнуляюцца папярэднія прэзыдэнцкія тэрміны для дзейнага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна і трэцяга прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Іншымі словамі, Пуцін у выпадку перамогі на выбарах зможа быць прэзыдэнтам да 2036 году.
  • Права прэзыдэнта распусьціць Дзярждуму ў выпадку, калі дэпутаты тройчы не зацьвердзяць больш за траціну прадстаўленых міністраў. Прэзыдэнт можа зьмяніць кіраўніка кабінэту міністраў бязь зьмены ўраду.
  • Дадатковае прэзыдэнцкае права вэта пры падпісаньні законапраектаў. Законапраект па-ранейшаму падлягае падпісаньню прэзыдэнтам, калі ён паўторна ўхвалены дзьвюма трацінамі галасоў Фэдэральнага сходу. Аднак дададзена магчымасьць разгляду такога законапраекту Канстытуцыйным судом: калі КС прызнае законапраект канстытуцыйным, прэзыдэнт падпісвае яго ў трохдзённы тэрмін, калі не — вяртае ў Дзярждуму.
  • Прызначэньне судзьдзяў Вярхоўнага суду і Канстытуцыйнага суду Саветам Фэдэрацыі па прадстаўленьні прэзыдэнта. Зьмяняецца колькасьць судзьдзяў КС — іх будзе 11 замест 19. Паўнамоцтвы судзьдзяў ВС і КС спыняюцца па прадастаўленьні прэзыдэнта «ў выпадку ўчыненьня імі дзеяньня, што ганіць гонар і годнасьць судзьдзі», а таксама ў iншых выпадках, прадугледжаных фэдэральным законам.
  • Экс-прэзыдэнт недатыкальны, пазбавіцца недатыкальнасьці ён можа толькі па працэдуры, падобнай да працэдуры імпічмэнту. Экс-прэзыдэнт можа стаць пажыцьцёвым сэнатарам. Пажыцьцёвымі сэнатарамі таксама «могуць быць прызначаныя грамадзяне, якія маюць выдатныя заслугі перад краінай у сфэры дзяржаўнай і грамадзкай дзейнасьці».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG