Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакутны тыдзень: Папскія службы пройдуць за зачыненымі дзьвярыма


Ілюстрацыйнае фота. Людзі ў масках на плошчы Сьвятога Пятра, традыцыйная малітва папы Францішка трансьлюецца онлайн. Ватыкан, 8 сакавіка 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Людзі ў масках на плошчы Сьвятога Пятра, традыцыйная малітва папы Францішка трансьлюецца онлайн. Ватыкан, 8 сакавіка 2020 году

Ватыкан пайшоў на беспрэцэдэнтны крок з прычыны эпідэміі каранавірусу: усе набажэнствы Пакутнага тыдня з удзелам Папы Рымскага Францішка будуць праходзіць без удзелу вернікаў, расказвае «Голас Амэрыкі».

Для вернікаў, асабліва ў Рыме, Вялікі тыдзень будзе не такі, як звычайна. З прычыны ўспышкі каранавірусу нікому не дазволяць наведаць ніводнай з службаў. Вялікія натоўпы людзей на плошчы Сьвятога Пятра сёлета будуць немагчымыя.

На сайце Прэфэктуры папскага дома ў суботу зьявілася аб’ява, у якой гаварылася, што вернікі змогуць глядзець набажэнствы ў інтэрнэце альбо па тэлевізіі, але ніхто ня зможа прыняць у іх актыўнага ўдзелу.

Звычайна Вялікі тыдзень — адзін з самых загружаных пэрыядаў году для папы Францішка, калі дзясяткі тысяч вернікаў з усіх канцоў сьвету сьцякаюцца ў Рым, каб адсьвяткаваць Уваскрасеньне Ісуса Хрыста.

Пакуль невядома, як будуць праходзіць папскія службы і дзе менавіта, — Ватыкан не паведаміў дэталяў. Службы Пакутнага тыдня пачынаюцца з Пальмавай (Вербнай) нядзелі, калі вернікі ўспамінаюць трыюмфальны ўваход Хрыста ў Іерусалім. Сярод іншых важных службаў — імша Пакутнага чацьвярга, на якой асьвячаюцца міра і алей. Звычайна ў гэты дзень папа Францішак таксама абмываў ногі зьняволеным, але сёлета гэтага, хутчэй за ўсё, ня будзе.

У Пакутную пятніцу ў саборы Сьвятога Пятра звычайна праводзіцца служба Мукі Пана, пасьля якой вакол рымскага Калізэя адбываецца працэсія Крыжовага шляху. Гэта, хутчэй за ўсё, таксама будзе адменена ці пройдзе без удзелу публікі.

Тым ня менш у велікодную нядзелю папа Францішак зьвернецца з традыцыйным пасланьнем «Гораду і сьвету» (Urbi et Orbi).

Тыдзень таму італьянскія ўлады ўвялі карантын па ўсёй краіне на фоне росту COVID-19. На цяперашні час у краіне пацьверджана больш за 21 тысячу выпадкаў інфікаваньня, а колькасьць памерлых дасягнула 1441. Цэрквы ў Рыме зноў адчынілі свае дзьверы, але ўсё службы адмененыя, каб людзі не зьбіраліся ў адным месцы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG