Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня на пяць тыдняў закрывае дзіцячыя сады і школы


Вільня, ілюстрацыйнае фота.

Віленскае гарадзкое самакіраваньне закрывае на пяць тыдняў усе адукацыйныя ўстановы і публічныя забаўляльныя месцы, паведамляе партал DELFI.

Мэрыя паведаміла, што, па ўказаньні кіраўніка адміністрацыі Павіласа Падзярскіса, сёньня было вырашана спыніць усе мерапрыемствы ў закрытых памяшканьнях, у якіх удзельнічае больш за 100 чалавек. Таксама зь пятніцы будзе спыненая праца сталічных музэяў, кінатэатраў, спартклюбаў і іншых месцаў.

З заўтрашняга дня да канца велікодных вакацый усе агульнаадукацыйныя ўстановы ў літоўскай сталіцы будуць зачыненыя — дзіцячыя садкі, школы, унівэрсытэты, адмяняюцца ўсе мерапрыемствы. Аднак мэрыя рэкамэндуе жыхарам не закрывацца ў чатырох сьценах — рэкамэндуе гуляць на вуліцы, займацца спортам на вуліцы, езьдзіць на прыроду.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

25 новых адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі

Як зьмянялася колькасьць хворых у Беларусі. Інфаграфі

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG