Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Яна Баршчэўскага


Графіці ў Менску, архіўнае фота
Графіці ў Менску, архіўнае фота

Падзеі 12 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

12 сакавіка 1851 году памёр адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры​ Ян Баршчэўскі, аўтар кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях».

«Шляхціча Завальню», які зрабіў бы гонар прыгожаму пісьменству любога народу, стварыў адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі. Дзікае, запаведнае й неверагодна таямнічае возера Нешчарда на самай поўначы Беларусі, дзе прамінула дзяцінства Янкі, было для будучага паэта тым, чым для ягонага сучасьніка і добрага знаёмага Адама Міцкевіча — Сьвіцязь.

Ян, сын сьвятара-вуніята, яшчэ пасьпеў атрымаць дыплём Полацкай езуіцкай акадэміі, якая мела статус унiвэрсытэту i была ня толькi вельмi значным цэнтрам асьветы і культуры, але i моцным асяродкам духоўнай апазыцыi царызму.

У той час расейскія калянізатары пераходзілі да жорсткай i пасьлядоўнай палітыкі выключэньня Літвы-Беларусі з эўрапейскага цывілізацыйнага кантэксту.

Зачыненая ў 1820 годзе Акадэмія сталася адной зь першых ахвяраў.

Баршчэўскі глыбока перажываў барбарскую дзяльбу і вываз у Расею велiзарнай бібліятэкі й архiву, дзе мог быць бясцэнны Полацкi летапiс, унікальных Ян Баршчэўскі імёны свабоды 49 калекцыяў акадэмічнага музэю й карціннай галерэі з палотнамі Рубэнса ды iншых славутых эўрапейскіх майстроў.

Непаўторныя вобразы Яна Баршчэўскага, надзеленага адметным полацкім мэнталітэтам, несьлі магутны зарад нацыянальнай ідэі.

Не выпадкова яго галоўная кніга прыйшла да беларускага чытача толькі ў 1990 годзе, прычым — сьведчу як рэдактар таго выданьня — першы 40-тысячны наклад быў распрададзены цягам двух месяцаў.

«Шляхціч Завальня» ў перакладзе Міколы Хаўстовіча вытрымаў некалькі перавыданьняў, паводле яго зьняты фільм, зь вялікім посьпехам пастаўлены на Купалаўскай сцэне спэктакль, аднак дагэтуль няма ні вуліцы Баршчэўскага ў Полацку, ні помніку знакамітаму пісьменьніку, нi нават мэмарыяльнае дошкi ў ягоны гонар на сьценах Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, некалькі факультэтаў якога пераехалі ўжо ў карпусы былой Полацкай акадэміі.

У цяперашніх «генэралаў ад культуры» фантазія Яна Баршчэўскага, несумнеўна, выклікае падазрэньні. Ну што там за нейкая загадкавая Плачка блукае па Прыдзьвіньні? Што яна аплаквае? Зьнішчаныя касьцёлы і цэрквы? Зьніклы Крыж Сьвятой Эўфрасіньні? Выцесьненую на задворкі мову?.. Але «генэралаў» сьпішуць у глухую адстаўку, а «Шляхцічам Завальнем» будуць зачытвацца і ўнукі нашых унукаў.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне

500 найлепшых кніг за 500 гадоў

Таксама ў гэты дзень

1229 — армія крыжакоў заняла Ерусалім.

1922 — Грузія, Армэнія і Азэрбайджан утварылі фэдэратыўную рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР.

1938 — адбыўся аншлюс Аўстрыі Нямеччынай.

1947 — абвешчаная «дактрына Трумэна» аб стрымліваньні савецкага экспансіянізму.

1981 — адбыўся трэці палёт у космас выхадца зь Беларусі Ўладзімера Кавалёнка.

1986 — у Горадні створаны гісторыка-культурны клюб «Паходня».

1999 — у альянс НАТО ўступілі Чэхія, Польшча і Вугоршчына.

2008 — амбасадару ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт далі зразумець, што яе знаходжаньне ў краіне непажаданае. З таго часу амэрыканскі пасол так у Беларусь і не вярнуўся.

У гэты дзень нарадзіліся

1914 — Уладзімер Клішэвіч, паэт, публіцыст, вязень савецкіх турмаў, дзяяч эміграцыі ў ЗША.

1918 — паэт-байкапісец Эдуард Валасевіч.

1922 — Джэк Кэруак, амэрыканскі пісьменьнік і паэт.

1946 — Лайза Мінэлі, амэрыканская акторка, сьпявачка.

У памяці

1922 — памёр Кузьма Цярэшчанка, удзельнік клюбу «Беларуская хатка» ў Горадні, адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны летам 1919 году, міністар унутраных справаў БНР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG