Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Украіны адправіў у адстаўку генэральнага пракурора. Хто яго заменіць?


Руслан Рабашапка
Руслан Рабашапка

Вярхоўная Рада Ўкраіны выказала недавер генэральнаму пракурору Руслану Рабашапку, які быў прызначаны парлямэнтам на гэтую пасаду з прапановы прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага ў жніўні 2019-га.

Галоўнай прычынай адстаўкі генэральнага пракурора дэпутаты назвалі «нізкую эфэктыўнасьць» ягонай дзейнасьці і запаволеньне расьсьледаваньня найбольш рэзанансавых крымінальных справаў, у тым ліку супраць мэра Львова Андрэя Садавога, якога падазраюць у злоўжываньні ўладай, аб карупцыі атачэньня экс-прэзыдэнта Пятра Парашэнкі ў сфэры абароны і аб забойстве грамадзкай актывісткі Кацярыны Гандзюк.

Перад сваёй адстаўкай Руслан Рабашапка зьвязаў разгляд пытаньня аб вынясеньні яму недаверу з тым, што пракуратура пад ягоным кіраўніцтвам стала незалежнай структурай:

«Такая [незалежная] пракуратура нікому не патрэбная. Яны пабачылі, што ў такой пракуратуры ўжо нічога ня могуць „вырашыць“, пабачылі, што нічога ня могуць „вырашыць“ у Нацыянальным антыкарупцыйным бюро (НАБУ). А калі ёсьць такая пабудова, калі НАБУ працуе разам з Генэральнай пракуратурай, і гэта можа прывесьці да непрыемных наступстваў для пэўных алігархаў і іхных паплечнікаў, відавочна, што гэта пачынае выклікаць у іх занепакоенасьць».

Цяпер прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі мусіць прапанаваць на разгляд дэпутатаў новую кандыдатуру.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Руслана Рабашапку заменіць дэпутат фракцыі «Слуга народу» Сяргей Іонушас, які цяпер працуе намесьнікам старшыні парлямэнцкага камітэту ў пытаньнях праваахоўнай дзейнасьці. На прэзыдэнцкіх выбарах быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Зяленскага. Да абраньня ў Вярхоўную Раду паводле сьпісаў партыі «Слуга народу» працаваў на кіроўных пасадах розных юрыдычных кампаніяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG