Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы лідэр «ДНР» стаў мэрам сталіцы Калмыкіі


Дзьмітрый Трапезьнікаў

Экс-лідэр так званай «Данецкай народнай рэспублікі» Дзьмітрый Трапезьнікаў стаў кіраўніком адміністрацыі сталіцы Калмыкіі гораду Эліста, паведамляе «Інтэрфакс».

Дэпутаты элісьцінскага гарадзкога сходу абралі яго на гэтую пасаду большасьцю галасоў. Колькі менавіта дэпутатаў з дваццаці пяці аддалі свае галасы за Трапезьнікава – на сайце сходу не пазначана.

Трапезьнікаў быў прызначаны выканаўцам абавязкаў кіраўніка адміністрацыі Элісты летась. На працягу восені мясцовыя жыхары масава пратэставалі супраць гэтага рашэньня, адначасова патрабуючы вярнуць прамыя выбары кіраўніка гораду.

Арганізатары акцый адзначалі, што элісьцінцы нічога ня ведалі пра Трапезьнікава – ім яго «прывезьлі», і гэта абурыла людзей.

У Крамлі прызначэньне Трапезьнікава прызналі згодным з расейскім заканадаўствам, а кіраўнік Калмыкіі Бату Хасікаў назваў яго «антыкрызісным мэнэджэрам, калясальны вопыт якога ў аднаўленьні Данбасу неабходны для аднаўленьня гаспадаркі Элісты».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG