Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сабе больш за 1000 даляраў не бяру». Блогер Nexta расказаў, колькі зарабляе ў Youtube і Telegram


Сьцяпан Сьвятлоў
Сьцяпан Сьвятлоў

Блогер Сьцяпан Сьвятлоў, які вядзе каналы Nexta ў Youtube і Telegram, расказаў Каці Маркоўскай у праекце «Морква», колькі зарабляе ў інтэрнэце.


«У залежнасьці ад папулярнасьці відэа-ролікаў Youtube плаціць ад 700 да 900 даляраў на месяц. Рэкляма на двух каналах у Telegram (Nexta і Nexta Lite) дае яшчэ ад 1500 да 3500 даляраў, але тут ужо залежна ад колькасьці рэклямных кантрактаў», — патлумачыў Сьвятлоў.

Ён дадаў, што цяпер ня мае грантавай падтрымкі.

«Калі ўдасца „выбіць“ дадатковае фінансаваньне, нейкі грант, то рэклямы будзе менш альбо яна ўвогуле зьнікне», — дадаў блогер.

Даход ад інтэрнэт-пляцовак дае магчымасьць плаціць заробак рэдактару (нядаўна ім стаў Раман Пратасевіч) і рэклямніку, арандаваць студыю і «паводле патрэбы абнаўляць тэхніку».

Сьвятлоў заявіў, што асабіста больш за 1000 даляраў ніколі не атрымлівае. Таксама ён прызнаўся, што ня мае фінансавай дапамогі ад бацькоў, наадварот, сам ім дапамагае.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG