Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі «Першы канал» выдаліў відэа з памылкай пра каранавірус у Беларусі


Сайт расейскага «Первого канала» паправіў памылку пра сьмерці ад каранавірусу, што нібыта былі ў Беларусі
Сайт расейскага «Первого канала» паправіў памылку пра сьмерці ад каранавірусу, што нібыта былі ў Беларусі

«Первый канал» Расеі паведаміў 2 сакавіка, што ад новага каранавірусу памерлі людзі ў тым ліку ў Беларусі. Мінздароўя Беларусі назвала гэта фэйкам.

На сайце каналу першапачаткова была апублікаваная такая фраза: «Первые смерти зафиксированы в США, Австралии, Таиланде, Белоруссии».

Цяпер «Белоруссия» са сьпісу зьнікла. Відэа, у якім гучала такая фраза, цяпер недасяжнае.

Абвяржэньняў ці ўдакладненьняў пра Беларусь на сайце тэлеканалу няма.

Мінздароўя Беларусі 2 сакавіка ​паведамляла, што «ў сувязях з распаўсюдам фэйкавай інфармацыі ў адносінах да нашай краіны будуць прынятыя адпаведныя меры рэагаваньня таксама па лініі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь». Ці зьвязваліся беларускі і расейскі бакі, не паведамлялася.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG