Генэральны дырэктар Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Тэдрас Аданом Гебрэесус 27 лютага заявіў, што сытуацыя вакол распаўсюджваньня каранавірусу можа «выйсьці з-пад кантролю», паведамляе агенцтва dpa.
«Мы знаходзімся на вырашальным этапе», — сказаў Гебрэесус на прэс-канферэнцыі ў Жэнэве.
«Цяпер надышоў момант прыняць захады, каб унікнуць заражэньня і выратаваць жыцьці», — дадаў ён, заклікаючы ўсе ўрады рыхтавацца ня толькі да першых выпадкаў COVID-19, але і да паўнавартасных эпідэміяў у сваіх краінах.
Станам на 27 лютага колькасьць выпадкаў COVID-19 у сьвеце афіцыйна перасягнула 82 тысячы, амаль 33 тысячы заражаных новым каранавірусам выздаравелі, памерлі 2,8 тысячы чалавек.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com