Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады вызначылі IT-пагрозы нацыянальным інтарэсам Беларусі. У іх ліку недаступнасьць БТ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце вызначыў паказьнікі магчымай шкоды нацыянальным інтарэсам ад пагрозаў нацыянальнай бясьпецы і «каляайцішных» пагрозаў.

Указ Аляксандра Лукашэнкі, у якім было даручэньне скласьці такі сьпіс, тычыўся рэгуляваньня абароны інфармацыі. Але сьпіс ААЦ тычыцца ня толькі IT-сэктару, але і палітыкі, і эканомікі.

Што рабіць з пагрозамі са сьпісу, не дыктуюць ні ўказ Лукашэнкі, ні загад ААЦ.

«Гэта не дэклярацыя, гэта вельмі канкрэтны і прапрацаваны дакумэнт, які абагульняе і ўдакладняе тое, што раней існавала на ўзроўні тэорыі крымінальнага права і судовай практыкі, — кажа Свабодзе кіраўнік праекту Belarus security blog Андрэй Паротнікаў. — А да чаго гэта можа прывесьці, глядзіце ў разьдзеле Крымінальнага кодэксу пра злачынствы супраць інфармацыйнай бясьпекі».

У сьпісе ААЦ пералічваецца:

  • шкода рэпутацыі Беларусі можа прывесьці да зьніжэньня ініэнсіўнасьці палітычнага дыялёгу, санкцыяў, падаражаньня крэдытаў і іншага;
  • спыненьне або парушэньне функцыянаваньня «аб’екту інфарматызацыі» (калі гэта не аб’ект банку ці фондавай біржы) можа ўчыніць шкоду звыш 100 тысячаў базавых велічыняў (то значыць, 1,2 млн даляраў);
  • немагчымасьць правесьці безнаяўныя міжбанкаўскія плацяжы ў беларускіх рублях можа цягнуцца звыш дзьвюх гадзінаў;
  • на дзьве і больш гадзінаў можа парушыцца функцыянаваньне «аб’екту інфарматызацыі», які кіруе электрастанцыяй або чыгункай;
  • паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, як то вода-, газа-, цепла- ці энэргазабесьпячэньне могуць стаць недасяжнымі для больш як 50 тысяч чалавек;
  • пацярпелымі ад несанкцыянаванага доступу да пэрсанальных зьвестак могуць быць звыш 500 тысяч чалавек;
  • больш як 100 тысяч чалавек могуць пазбавіць доступу да дзяржаўных СМІ ў інтэрнэце і дзяржаўнай ТВ;
  • можа быць парушаны доступ да інтэрнэту ў аднаго і больш апэратараў, цягам больш як гадзіны можа ня быць вонкавага інтэрнэт-трафіку;
  • ад парушэньня фунцыяў «аб’екту інфарматызацыі», зьвязанага з экалягічна небясьпечнай дзейнасьцю, шкода можа быць такой, што на ліквідацыю наступстваў спатрэбіцца звыш 10 тысяч базавых велічыняў (120 тысяч даляраў), што загінуць звыш 100 чалавек.

Падобныя сьпісы ўзроўню шкоды нацыянальным інтарэсам восем гадоў таму публікавалі міністэрства эканомікі, інфармацыі, працы, прыроды і іншыя. Знайсьці ў адкрытым доступе законы, пастановы або ўказы, якія дыктуюць, што рабіць з такімі пагрозамі і як караць за стварэньне такіх пагрозаў, не ўдалося.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG