Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскае «Дынама» фінішавала на апошнім месцы ў КХЛ з найбольшай колькасьцю прапушчаных шайбаў


Хакеісты "Дынама" (Менск)

За тур да завяршэньня групавой стадыі ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе адзіны беларускі прадстаўнік — «Дынама» (Менск) — упершыню ў сваёй гісторыі заняў апошняе месца сярод 24 камандаў.

І гэта не адзінае «дасягненьне»: па выніках матчу 25 лютага ў «Менск-Арэне» зь яраслаўскім «Лякаматывам» (3:5) беларусы абнавілі антырэкорд па колькасьці прапушчаных шайбаў ад 2008 году — за ўвесь час існаваньня лігі.

У першым сэзоне КХЛ падмаскоўны «Віцязь» прапусьціў 225 шайбаў, а сёлета дынамаўцы пад кіраўніцтвам канадзкага трэнэра Крэйга Вудкрафта прапусьцілі ўжо 229. І ёсьць яшчэ гульня ў запасе, якую менчукі правядуць 27 лютага на сваёй пляцоўцы супраць маскоўскіх аднаклюбнікаў.

Беларуская дзяржава штогод укладае дзясяткі мільёнаў даляраў у хакей, але выніковасьць гэтых інвэстыцый слабая. Ільвіную долю сродкаў зьядае менскае «Дынама», заяўленае ў Кантынэнтальную хакейную лігу — заробкі першых нумароў у свой час дасягалі ў сярэднім 50 тысяч даляраў на месяц. Аднак клюб так і ня стаў кузьняй кадраў для нацыянальнай зборнай, паколькі ад яго найперш патрабуюць высокіх месцаў у лізе. У выніку стаўся правал і беларускага клюба ў КХЛ і зборнай. Зборная Беларусі не гуляла на чэмпіянаце сьвету 2019 году ў элітным дывізёне, не была і на Алімпіядзе 2018 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG