Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі, Іраку, Кітаю і Турэччыны


Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць 13 замежных кампаніяў і фізычных асобаў за парушэньне забароны на распаўсюджаньне зброі масавага паражэньня, паведаміў Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША. Акрамя таго, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў на год ранейшыя санкцыі супраць Расеі, уведзеныя за акупацыю ўкраінскага Крыму.

Паведамляецца, што ў Кітаі пад санкцыі трапіў адзін чалавек (Luo Dingwen) і тры кампаніі (Baoding Shimaotong Enterprises Services Company Limited, Gaobeidian Kaituo Precise Instrument Co. Ltd , Wuhan Sanjiang Import and Export Co., Ltd), а ў Турэччыне — адна кампанія (Eren Carbon Graphite Industrial Trading Company, Ltd).

Абмежаваньні супраць іх уводзяцца за падтрымку ракетнай праграмы Ірану (якую ў ЗША зьвязваюць з распаўсюдам ядзернай зброі), кітайца Luo Dingwen — таксама за сувязь з пастаўкамі дэталяў для пакістанскай вайсковай праграмы.

Імёны і назвы ўсіх астатніх асобаў і кампаніяў пад санкцыямі не называюцца, але вядома, што яны паходзяць таксама з Іраку і Расеі.

Закон, што яны парушылі, тычыцца распаўсюду як зброі, так і тэхналёгіяў для зброі масавага зьнішчэньня ў Іран, Паўночную Карэю і Сырыю.

Санкцыі на два гады прадугледжваюць забарону на дзяржаўныя закупкі, дзяржаўную дапамогу і экспарт прадукцыі і паслугаў ад падсанкцыйных асобаў і кампаніяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG