Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска з Чэхіі зьняла мультфільм, які пакажуць на фэстывалі ў Бэрліне


Унівэрсытэт імя Томаша Баці ў Зьліне, Чэхія
Унівэрсытэт імя Томаша Баці ў Зьліне, Чэхія

Аніматарка зь Беларусі Алёна Баранава зьняла мультфільм пад загалоўкам «Лісток», які пакажуць на прэстыжным міжнародным кінафэстывалі Berlinale ў сталіцы Нямеччыны 25 лютага.

Пра гэта паведамляе чэскі інтэрнэтны рэсурс impuls.cz, адзначаючы, што фільм быў створаны Барановай у якасьці магістэрскай дысэртацыі на факультэце мультымэдыйных камунікацый Унівэрсытэту імя Томаша Баці ў Зьліне. Зьлін (у 1949—1989 гг. Готвалдаў) — 75-тысячны горад на паўднёвым усходзе Чэхіі.

Мультфільм Алёны Баранавай «Дом».

Сюжэт фільму вельмі просты. Вялізны матрос атрымлівае ад маленькай дзяўчынкі прыгожы восеньскі лісток, які нагадвае яму пра ягоны дом. Раптам ён пачынае задумвацца, колькі часу ён ня быў дома і ня бачыў бацькоў, ды пагружаецца ва ўспаміны. Гэта падштурхоўвае яго як мага хутчэй наведаць бацькоўскі дом.

«Я іншаземка, якая жыве ў Чэхіі. Я падсьвядома занепакоеная доляй бацькоў, якіх я ня бачу так часта, як хацелася б», — патлумачыла імпульс да стварэньня мультфільму 29-гадовая Баранава. Цяпер яна жыве ў Празе і працуе незалежнай ілюстратаркай і аніматаркай.

Алёна Баранава абараніла дыплёмную працу ў чэрвені летась, а потым свой фільм дапрацавала. Гледачы ўбачаць яго на Berlinale на пазаконкурсным паказе Generation Kplus для дзяцей і моладзі. Сёлетні фэстываль у Бэрліне — 70-ты па ліку. На ім будуць прадстаўленыя 340 працаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG