Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як эліты забіраюць дапамогу ў бедных — дасьледаваньне Сусьветнага банку


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сусьветны банк апублікаваў на сваім сайце дасьледаваньне «Прысваеньне замежнай дапамогі элітамі. Сьведчаньні з афшорных рахункаў». У дакумэнце згадваюцца 22 краіны.

Аўтары дасьледаваньня — тры эканамісты, адзін з якіх — супрацоўнік Сусьветнага банку. Яны вывучылі зьвесткі аб пераводах валюты з двух дзясяткаў краінаў, найбольш залежных ад ільготных крэдытаў і грантаў Сусьветнага банку. І высьветлілі, што як толькі гэтыя краіны атрымліваюць дапамогу ў істотным аб’ёме — больш за 1% валавога ўнутранага прадукту (ВУП) — амаль неадкладна зь іх пачынаецца адток грошай у афшоры. У сярэднім 7,5% атрыманага. Але крадуць, магчыма, і больш, цытуе дасьледаваньне BBC.

«Такія сьціплыя маштабы — ніжні парог, паколькі яны ўлічваюць толькі сродкі, адпраўленыя на замежныя рахункі, і не ўключаюць выдаткаванае на нерухомасьць, прадметы раскошы і гэтак далей», — гаворыцца ў дасьледаваньні.

Экспэрты адзначаюць, што калі маштаб дапамогі павялічваецца да 3% ВУП, што характэрна для моцна згалелых краін з прычыны мікраскапічнага аб’ёму іх эканомікі, доля адтоку падвойваецца да 15%.

У дасьледаваньне трапілі 22 краіны: Кіргізстан, Армэнія, Аўганістан, Буркіна-Фасо, Бурундзі, Гана, Гаяна, Гвінэя-Бісаў, Замбія, Маўрытанія, Мадагаскар, Мазамбік, Малаві, Малі, Нігер, Руанда, Сан-Томэ і Прынсыпі, Сьера-Леонэ, Танзанія, Уганда, Эрытрэя і Этыёпія.

Яны былі выбраны таму, што аб’ём дапамогі адносна памераў іх эканомікі значны, а мясцовая банкаўская сыстэма не разьвітая, а то і зусім адсутнічае — і таму адток добра прыкметны.

BBC адзначае, што публікацыі дакумэнту папярэднічалі скандальныя акалічнасьці: дасьледаваньне было гатовае ў лістападзе, аднак апублікаваць яго Сусьветны банк вырашыў толькі цяпер, тлумачачы гэта тым, што затрымаў публікацыю, паколькі ў яго «заставаліся сумневы адносна абгрунтаванасьці высноваў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG