Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У паліўных баках самалётаў Boeing знайшлі іншародныя прадметы


Кампанія Boeing выявіла іншародныя прадметы ў паліўных баках некалькіх самалётаў 737 MAX. Карпарацыя пачала расьсьледаваньне і праверку самалётаў, якія чакаюць адпраўкі да заказчыка. Пра гэта піша Reuters cо спасылкай на ўнутраны дакумэнт Boeing.

Паведамляецца, што ў паліўных баках знайшлі часткі рабочых інструмэнтаў, мэталічную стружку, рызьзё і іншыя матэрыялы. Усё гэта стварае патэнцыйную небясьпеку для палётаў. Прэсавы сакратар кампаніі пацьвердзіў Reuters сапраўднасьць унутранай перапіскі.

Эксплюатацыя самалётаў Boeing 737 MAX забароненая ва ўсім сьвеце з сакавіка мінулага году. Падставай для гэтага сталі дзьве катастрофы самалётаў гэтай мадэлі — у кастрычніку 2018 году ў Інданэзіі і ў сакавіку 2019 году ў Этыёпіі. Ахвярамі авіякатастроф сталі 346 чалавек. Прычынай здарэньняў экспэрты прызналі памылкі ў праграмным забесьпячэньні бартавой электронікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG