Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці рэкорд пасьля дэнамінацыі беларускага рубля: гістарычны максымум усё бліжэй 


Курс беларускага рубля ў адным зь менскіх банкаў, 19 лютага 2020

Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы зафіксавалі чарговы рэкорд: даляр ЗША вырас яшчэ на 0,0011 капейкі, да 2,2041 рубля (днём раней было 2,2030). Ад пачатку тыдня абнаўляюцца найбольшыя паказьнікі за чатыры гады пасьля дэнамінацыі.

Псыхалягічны бар’ер 2,2 рубля амэрыканская валюта пераадолела яшчэ 13 лютага, аднак затым было зьніжэньне да 2,1944.

Але гэта яшчэ не гістарычны максымум — найбольшае значэньне было на таргах 10 лютага 2016 году: 2,2069 рубля за даляр. Пасьля пачаўся адкат да 1,85.

19 лютага таксама нязначна ўмацавалася расейская валюта — плюс 0,0096 капейкі да 3,4638 за 100 рублёў. А вось эўра крыху аслабеў: мінус 0,0053 капейкі да 2,3805 рубля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG