Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У канстытуцыі Расеі прапануюць замацаваць недатыкальнасьць экс-прэзыдэнтаў


Ілюстрацыйнае фота

Працоўная група для падрыхтоўкі паправак у канстытуцыю Расеі прапануе замацаваць паняцьце недатыкальнасьці былых прэзыдэнтаў.

Пра гэта заявіў сустаршыня працоўнай групы Павел Крашаніньнікаў. Раней прапанову аб недатыкальнасьці экс-прэзідэнтаў агучыла старшыня Саюза жанчын Кацярына Лахава.

11 лютага стала вядома, што Савет Фэдэрацыі прапануе ўвесьці пасаду пажыцьцёвага сэнатара, яе зможа заняць былы прэзыдэнт.

Уладзімір Пуцін абвясьціў пра пляны ўнесьці папраўкі ў канстытуцыю падчас пасланьня Фэдэральнаму сходу 15 студзеня 2020 года. 20 студзеня законапраект аб папраўках ўнесьлі ў Дзяржаўную думу і ўжо 23 студзеня яго ў першым чытаньні разгледзелі дэпутаты.

Законапраект замацоўвае прыярытэт расейскіх законаў над нормамі міжнароднага права, уводзіць абмежаваньні на займаньне вышэйшых пасад для асобаў, якія калі-небудзь мелі іншае грамадзянства або від на жыхарства ў іншай краіне, а таксама забараняе аднаму чалавеку займаць пасаду прэзыдэнта больш за два разы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG