Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх біятляністаў дыскваліфікавалі за допінг, Расея пазбавіцца золата Алімпіяды-2014


Будынак расейскага антыдопінгавага агентцтва (РУСАДА)

Расейскіх біятляністаў Яўгена Ўсьцюгова і Сьвятлану Сьляпцову прызналі вінаватымі ў парушэньні антыдопінгавых правілаў.

Вынікі Яўгена Усьцюгова, паказаныя ў пэрыяд з 27 жніўня 2013 года да канца сэзону 2013/2014 гадоў, падлягаюць дыскваліфікацыі, спартовец пазбаўлены ўсіх мэдалёў, ачкоў і прызоў. Сярод наступстваў — ануляваньне вынікаў Усьцюгова на Алімпійскіх гульнях 2014 года, на якіх ён заваяваў залаты мэдаль у эстафэце, паведамляе Міжнародны саюз біятляністаў.

Алімпійская чэмпіёнка Гульняў 2010 года Сьвятлана Сьляпцова прызнана вінаватай у выкарыстаньні забароненай субстанцыі ў парушэньне артыкула 2.2 антыдопінгавых правілаў Міжнароднага саюза біятляністаў (IBU). Спартоўка завершыла кар’еру ў 2017 годзе, аднак двухгадовая дыскваліфікацыя будзе адлічвацца з даты вынясеньня вэрдыкту.

У выніку зборная Расеі пазбавіцца першага месца ў мэдальным заліку зімовых Алімпійскіх гульняў-2014 у Сочы. На першым месцы апынецца зборная Нарвэгіі (11-5-10), на другім — зборная Канады (10-10-5). Расея апусьціцца на трэцюю пазыцыю (10-9-9).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG