Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белпошта» падняла тарыфы на лісты і пасылкі за мяжу


Тарыфы на перасылку міжнародных паштовых адпраўленьняў (пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, міжнароднай паскоранай пошты ЕМS) павысяцца з 12 лютага, паведамілі ў РУП «Белпошта».

У сярэднім падвышэньне тарыфаў складзе 3-5 %, гаворыцца ў паведамленьні. Напрыклад, тарыф на самыя танныя паслугі — перасылку простай паштовай карткі, простага непрыярытэтнага / прыярытэтнага ліста масай да 20 г — павялічыцца на 6 капеек.

Наколькі зьмяніліся канкрэтныя тарыфы, можна будзе паглядзець з 12 лютага на сайце «Белпошты».

У студзені «Белтэлекам» падняў цэны на інтэрнэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG