Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заняла шостае месца ў інфляцыі за 2019 год сярод краінаў былога СССР


Беларусь апярэдзіла Ўкраіну і Расею ў інфляцыі за 2019 год, але сярод рэспублік былога Савецкага Саюзу заняла шостае месца, піша БелаПАН.

За год цэны ў Беларусі павялічыліся на 4,7% — гэта амаль рэкорд. Ніжэй за гэта гадавая інфляцыя была толькі аднойчы — у 2017-м яна склала 4,6%.

Вышэйшая інфляцыя была ў наступных краінах з тэрыторыі былога СССР:

  • Узбэкістан (15,2%),
  • Таджыкістан (8%),
  • Малдова (7,5%),
  • Грузія (7%),
  • Казахстан (5,4%).

Менш, чым у Беларусі, вырасьлі цэны ў гэтых краінах:

  • Украіна (4,1%),
  • Кіргізстан (3,1%),
  • Расея (3%),
  • Літва (2,7%),
  • Азэрбайджан (2,3%),
  • Латвія (2,3%),
  • Эстонія (1,8%),
  • Армэнія (на 0,7%).

У Туркмэністане зьвесткі не апублікаваныя.

У 2018 годзе Беларусь заняла 4-е месца ў росьце спажывецкіх цэнаў на тэрыторыі былога СССР (5,6%), у 2017-м — 9-е (4,6%), у 2016-м — 3-е (10,6%).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG