Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахова расейскага міністэрства ўключыла налепкі «Обама чмо» ў сьпіс дзяржаўных закупак


Былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама

Прадпрыемства «Ведомственная охрана», якое займаецца аховай аб’ектаў Міністэрства энэргетыкі Расеі, аб’явіла тэндэр на закупку налепак для аўтамабіляў з надпісам «Обама чмо».

Аўкцыён быў абвешчаны на тэхнічнае абслугоўваньне і рамонт аўтамабіляў. Сярод расходных матэрыялаў апынуліся налепкі, на якія была ўсталяваная сярэдняя цана 81 рубель.

Як паведамляе выданьне «Открытые медиа», юрыст прадпрыемства патлумачыў зьяўленьне такога пункту ў сьпісе закупак «тэхнічнай памылкай або памылкай тэкставага рэдактара накшталт Т9». Прадстаўнікі прадпрыемства паабяцалі выдаліць налепкі са сьпісу закупак і больш не заказваць такія тавары.

Налепкі «Обама чмо» зьявіліся ў Расеі ў 2014 годзе. Яны былі рэакцыяй на ўвядзеньне ЗША пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Барака Абамы санкцый у дачыненьні да Расеі пасьля анэксіі Крыма і пачатку вайны на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG