Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўдзельнікаў сустрэч з Пуціным пачалі замяраць тэмпэратуру


Уладзімер Пуцін (у цэнтры, архіўнае фота)

Крэмль зрабіў больш жорсткай праверку удзельнікаў мерапрыемстваў з удзелам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. У наведнікаў правяраюць тэмпэратуру цела цеплавізарам. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку журналіст расейскага тэлеканалу «Дождь» Антон Жалноў, акрэдытаваны для асьвятленьня працы прэзыдэнта.

Меры засьцярогі прынятыя ў сувязі з успышкай каранавірусу, — пацьвердзіў выданьню «Ведомости» прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў. Паводле яго, правяраюцца ўсе ўдзельнікі публічных мерапрыемстваў. Днямі ў Крамлі пацьвердзілі сустрэчу Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі 7 лютага.

У лістападзе прэзыдэнт Расеі запатрабаваў ад членаў урада тэрмінова зрабіць прышчэпкі ад грыпу, — паведамляла агенцтва ТАСС. «На грып захварэў — самастрэл. А як? Можна прадухіліць — не прадухіліў. Я вас прашу падумаць пра гэта», — цытавала Пуціна агенцтва.

У канцы сьнежня ў кітайскім горадзе Ухань пачалася эпідэмія новага тыпу каранавірусу, які выклікае ў некаторых выпадках цяжкую форму пнэўманіі. Больш за 28 тысяч тысяч чалавек захварэлі, 565 чалавек памерлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG