Ад падатковага манэўру Расеі летась Беларусь страціла 330 мільёнаў даляраў, — Румас 

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас
Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас

Беларусь ад так званага падатковага манэўру Расеі страціла ў 2019 годзе каля 330 млн даляраў. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністар Сяргей Румас на нарадзе аб эфэктыўнай працы паліўна-энэргетычнага комплексу.

Кіраўнік ураду ўдакладніў, што лічба складаецца са стратаў бюджэту і стратаў нафтаперапрацоўчых заводаў, перадае БелТА.

«Для Беларусі у 2019 годзе агульныя страты сумарна склалі каля 330 млн даляраў. У тым ліку страты бюджэту прыкладна 130 млн, страты нафтаперапрацоўчых заводаў — амаль 200 млн», — адзначыў Сяргей Румас.

Напярэдадні перамоваў у Сочы з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным, якія маюць адбыцца 7 лютага, Аляксандр Лукашэнка сабраў адмысловую нараду.

«Няма чаго таіць, мы сабраліся, каб абмеркаваць шляхі пераадоленьня тых нэгатыўных тэндэнцый, якія намеціліся ў нашай эканоміцы ў выніку ўзаемаадносінаў з Расеяй, — сказаў Лукашэнка. — Гэтыя пытаньні ва ўсіх на слыху: пастаўкі нафты, газу, харчовыя вайны, якія, на жаль, сталі звыклымі апошнім часам».

​
XS
SM
MD
LG