Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль пра візыт дзяржаўнага сакратара ЗША ў Беларусь: наўрад ці можна казаць пра «звышшчыльнае збліжэньне»


Аляксандар Лукашэнка і Майк Пампэо, Менск, 1 лютага 2020

У Крамлі лічаць разьвіцьцё адносінаў Беларусі і ЗША іх сувэрэнным правам, але лічаць малаімаверным «звышшчыльнае збліжэньне» гэтых краінаў, заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў.

Уладзімір Пуцін і Дзьмітры Пяскоў
Уладзімір Пуцін і Дзьмітры Пяскоў

«У сутнасьці, там наўрад ці можна казаць пра звышчыльнае збліжэньне. Але ў дадзеным выпадку мы ня можам камэнтаваць і не жадаем камэнтаваць кантакты нашых партнэраў з трэцімі краінамі. Гэта абсалютна сувэрэннае права і рэалізацыя іх сувэрэнных адносінаў», — сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытаньне, ці не асьцерагаюцца ў Маскве звышшчыльнага збліжэньня Беларусі і ЗША і тых заяваў, якія прагучалі на сустрэчах дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо падчас яго перамоваў у Менску.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо 31 студзеня — 3 лютага знаходзіўся з візытамі ва Ўкраіне, Беларусі, Казахстане і Ўзбэкістане. Беларусь ён наведаў 1 лютага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG