Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зьмянілася колькасьць насельніцтва ў постсавецкіх краінах. Адной карцінкай


У Беларусі амаль за 30 гадоў стала на 7% менш жыхароў, у Грузіі — на 31%, ва Ўкраіне — на 18,9%, у Расеі — на 0,6%. Але ў некаторых былых савецкіх рэспубліках насельніцтва вырасла. Напрыклад, у Таджыкістане жыхароў стала больш на 57%. Гэта вынікае са статыстычных дадзеных гэтых краін.

У Таджыкістане з 1990 году насельніцтва вырасла на палову: з 5,2 мільёна жыхароў там стала 9,2 мільёна. У Кіргізстане людзей стала больш на траціну, ва Ўзбэкістане — на 39%, у Казахстане — на 9,2%.

У Беларусі, Украіне, Расеі, Літве, Малдове, Латвіі і Эстоніі насельніцтва, наадварот, скарацілася. У Латвіі стала на 29% жыхароў менш, у Беларусі — на 7%, ва Ўкраіне — на 18,9%.

Паводле перапісу, ва Ўкраіне цяпер жыве 37,2 мільёна чалавек, але гэта без уліку часова акупаваных тэрыторый Данбасу і Крыму. Разам зь імі на студзень мінулага году называлася лічба 41,7 мільёна.

Насельніцтва Грузіі без уліку Абхазіі і Асэтыі на 2019 год склала 3,7 мільёна чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG