Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто будзе пісаць папраўкі ў расейскую Канстытуцыю. Сьпіс

абноўлена

Уладзімір Пуцін 15 студзеня стварыў рабочую групу, якая будзе распрацоўваць папраўкі для расейскай Канстытуцыі.

У склад рабочай групы ўключылі 75 чалавек, гэта расейскія палітыкі, грамадзкія дзеячы і навукоўцы. Сярод іх:

  • 11 правазнаўцаў;
  • пісьменьнік Захар Прылепін, які ваяваў на баку сэпаратыстаў на Данбасе;
  • сэнатар Андрэй Клішас, суаўтар закону пра «сувэрэнны інтэрнэт»;
  • рэжысэр Карэн Шахназараў;
  • легкаатлетка Алена Ісінбаева;
  • атаман Усерасейскага казацкага таварыства Мікалай Далуда;
  • старшыня грамадзкай арганізацыі «Фэдэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расеі» Сяргей Кандыбовіч.​

15 студзеня ў пасланьні Фэдэральнаму сходу Пуцін паведаміў, што ў Расеі будзе мяняцца Канстытуцыя. У новым варыянце паўнамоцтвы прэзыдэнта зьмяншаюцца, а ўзрасьце палітычная вага Дзяржаўнай Рады і Фэдэральнага Сходу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG