Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдзіна зімы ў Беларусі стала рэкордна цёплай


Belarus - Kastrychnitskaya Square, winter, Minsk, 20Dec2019
Belarus - Kastrychnitskaya Square, winter, Minsk, 20Dec2019

15 студзеня, у сярэдзіне каляндарнай зімы, на 23 мэтэастанцыях зафіксавалі рэкордна цёплыя тэмпэратуры, паведамляе БелаПАН.

Рэкорды абнавіліся ва ўсіх абласьцях, апроч Гомельскай. Пры гэтым у Віцебскай вобласьці новыя экстрэмумы зафіксавалі ўсюды, апроч Воршы, дзе паўтарыўся ранейшы рэкорд.

З абласных цэнтраў рэкордныя тэмпэратуры зафіксавалі ў Берасьці, Віцебску, Горадні і Магілёве.

  • Берасьце — +8,1
  • Ваўкавыск — +7,6
  • Пінск — +7,2
  • Дарагічын — +7,2
  • Полацак — +7,1
  • Горадня — +7
  • Віцебск — +5,7
  • Магілёў — +5

У Менску было «ўсяго» +4,4, рэкорд застаўся за 2007 годам, калі фіксавалі +4,7.

Гэта ўжо другі дзень з тэмпэратурнымі рэкордамі ад пачатку году. Трэцяга студзеня абнавілі экстрэмумы Менск і Барысаў (+6,5).

У леташнім сьнежні рэкорды цеплыні фіксаваліся 11 дзён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG