Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў: рэфэрэндуму па Канстытуцыі ня будзе, Пуцін проста вырашыў «параіцца з грамадзянамі»


Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў удакладніў некаторыя пункты пасланьня, зь якім Пуцін раніцай 15 студзеня зьвярнуўся да дэпутатаў і сэнатараў Фэдэральнага сходу, ураду да іншых найвышэйшых чыноўнікаў.

У сваім выступе Пуцін прапанаваў зьмены структуры дзяржаўнай улады ў Расеі: павелічэньне паўнамоцтваў Дзяржсавету, падпарадкаваньне кіраўнікоў муніцыпальных утварэньняў губэрнатарам, павелічэньне паўнамоцтваў парлямэнту. Таксама прэзыдэнт намякнуў, што па ўсіх паправак у Канстытуцыю будзе «галасаваньне грамадзян краіны».

Прэс-сакратар Пуціна празь некалькі гадзін пасьля прамовы заявіў, што гаворка ў гэтых словах не ідзе пра рэферэндум і «ня мае на ўвазе нейкага прыняцьця шляхам галасаваньня».

«Прэзыдэнт [у пасланьні Фэдэральнаму сходу] казаў пра субстанцыі, якія не датычацца асноватворных артыкулаў Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі. Таму ў дадзеным выпадку гаворка ня можа ісьці пра рэфэрэндум і фактычна нават ня мае на ўвазе якога-небудзь прыняцьця шляхам галасаваньня», — заявіў прэс-сакратар Крамля.

«Але ў сувязі з тым, што гэта зьяўляецца досыць сур’ёзнай рэформай, прэзыдэнт палічыў мэтазгодным і неабходным для сябе такім чынам параіцца з грамадзянамі. Таму размова ідзе менавіта пра галасаваньне. Тэрміны правядзеньня якога і парадак будуць вызначаныя дадаткова і затым фармалізаваныя асобным указам», — сказаў Пяскоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG