Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прапанаваў кандыдатуру новага прэм’ер-міністра Расеі


Міхаіл Мішусьцін на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным
Міхаіл Мішусьцін на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін унёс кандыдатуру кіраўніка Фэдэральнай падатковай службы Міхаіла Мішусьціна на пасаду прэм’ер-міністра на разгляд у Дзярждуму.

Прэс-служба Крамля паведаміла: «Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін правёў рабочую сустрэчу з Міхаілам Мішусьціным і прапанаваў яму заняць пасаду старшыні ўраду. Заручыўшыся згодай, ён унёс кандыдатуру Мішусьціна на пасаду прэм’ер-міністра на разгляд у Дзярждуму».

Міхаіл Мішусьцін нарадзіўся 3 сакавіка 1966 году ў Маскве. У 1989 годзе скончыў Маскоўскі станкаінструмэнтальны інстытут, у 1992 годзе пры гэтым жа інстытуце скончыў асьпірантуру.

Пасьля асьпірантуры пачаў працаваць дырэктарам тэставай лябараторыі, а пазьней узначаліў праўленьне Міжнароднага кампутарнага клюбу (МКК) — грамадзкай некамэрцыйнай арганізацыі.

У 1998 годзе паступіў на дзяржаўную службу на пасадзе памочніка па інфармацыйных сыстэмах ўліку і кантролю за паступленьнем падатковых плацяжоў кіраўніка Дзяржаўнай падатковай службы Расеі. Потым працаваў у рангу намесьніка міністра па падатках і зборах, кіраўніком Фэдэральнага агенцтва кадастру аб’ектаў нерухомасьці (Роснедвижимость) у складзе Міністэрства эканамічнага разьвіцьця, кіраўніком Фэдэральнага агенцтва па кіраваньні асаблівымі эканамічнымі зонамі (РосОЭЗ).

У 2008 годзе пайшоў па ўласным жаданьні зь дзяржаўнай службы і заняўся бізнэсам.

У лютым 2009 году ўвайшоў у кадравы рэзэрв прэзыдэнта Расеі, а ў красавіку 2010 году быў прызначаны кіраўніком Фэдэральнай падатковай службы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG