Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца паскардзіўся генпракурору на ператрус у сваёй кватэры

абноўлена

Алег Воўчак, здымак 3 студзеня
Алег Воўчак, здымак 3 студзеня

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак зьвярнуўся да генэральнага пракурора Аляксандра Канюка са скаргай на «незаконныя дзеяньні» пракурора Менску Алега Лаўрухіна.

Што адбылося?

У кватэры Воўчака 3 студзеня прайшлі два вобшукі. Праваахоўнікі меркавалі, што забойства жанчыны, парэшткі якой знайшлі ў Сьвіслачы, адбылося ў ягонай кватэры.

Вобшук у кватэры Алега Воўчака, 3 студзеня
Вобшук у кватэры Алега Воўчака, 3 студзеня

Брат праваабаронцы стасаваўся з адной з жанчын, якія зьніклі ў Менску адначасова з забойствам жанчыны, якую знайшлі ў Сьвіслачы. Пасьля ператрусаў Алега Воўчака дапыталі як сьведку і адпусьцілі.

Падазраванага ў забойстве затрымалі 6 студзеня ў Віцебску. 26-гадовы грамадзянін Туркмэністану Батыр А. падчас допыту прызнаўся ў забойстве. Паводле ч. 1 арт. 139 «Забойства» яму пагражае ад 6 да 15 гадоў турмы.

Як адрэагаваў Воўчак?

Воўчак просіць генпракурора Канюка прызнаць незаконнай пастанову пракурора Менску Лаўрухіна аб правядзеньні вобшуку ў кватэры Воўчака, а таксама прызначыць службовую праверку па дадзеным факце. Таксама Воўчак прапануе ўзьняць пытаньне аб далейшым знаходжаньні Лаўрухіна на пасадзе пракурора гораду праз «дыскрэдытацыю дзейнасьці пракуратуры» і парушэньне ім:

  • Канстытуцыі;
  • Крымінальна-працэсуальнага кодэксу;
  • Кодэксу гонару пракурорскага супрацоўніка.
Алег Воўчак падчас ператрусу ў яго дома.
Алег Воўчак падчас ператрусу ў яго дома.

Воўчак зьвязвае вобшукі са сваёй праваабарончай дзейнасьцю. Ён лічыць, што фактам вобшукаў яго неабгрунтавана абвінавацілі ў забойстве і расчляненьні чалавека ў ягонай кватэры, што нанесла шкоду яго дзелавой рэпутацыі. Пры гэтым фармальнага абвінавачаньня Воўчаку не прадʼяўлялі.

«Іншых вобшукаў кватэр у гэтым раёне не праводзілася. Ніхто афіцыйна мне не тлумачыў, зь якой мэтай гэта ўсё праводзілася, і поўная засакрэчанасьць усіх сьледчых дзеяньняў наводзіць мяне на думкі, што гэтыя вобшукі наўпрост зьвязаныя з маёй праваабарончай дзейнасьцю, асабліва калі я, як прадстаўнік сямʼі Юрыя Захаранкі, камэнтаваў выказваньні „былога супрацоўніка СОБР“ Юрыя Гараўскага», — напісаў Воўчак.

Што важна ведаць пра зьнікненьне беларускіх палітыкаў

У скарзе генпракурору Алег Воўчак называе шэраг парушэньняў з боку сьледчых і экспэртаў, якія праводзілі ператрус у ягонай кватэры:

  • ператрус праводзілі без прадʼяўленьня пастановы на ператрус, гэта парушае крымінальна-працэсуальнае заканадаўства;
  • падчас ператрусу ў кватэры не было двух панятых;
  • копію пратаколу ператрусу і выманьня рэчаў Воўчаку таксама не перадалі;
  • пры другім ператрусе ў пастанове пракурора Менску Лаўрухіна сьцьвярджалася, што ў кватэры ёсьць сьляды злачынства, якія зьвязаныя з забойствам жанчыны, чые парэшткі знайшлі ў Сьвіслачы;

  • ператрусы адбываліся тады, калі сьледчыя яшчэ ня вызначылі асобу забітай.
Кватэра пасьля ператрусу
Кватэра пасьля ператрусу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG