Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі запатрабаваў ад Ірана «поўнага прызнаньня віны» за зьбіты самалёт


Уладзімір Зяленскі ў аэрапорце «Барыспаль»
Уладзімір Зяленскі ў аэрапорце «Барыспаль»

Украіна чакае ад Ірану правядзеньня поўнага і адкрытага расьсьледаваньня бяз штучнага зацягваньня і прыцягненьня вінаватых да адказнасьці. Пра гэта прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напісаў у Facebook.

«Раніца была ня добрай, але яна прынесла праўду. Яшчэ да заканчэньня працы міжнароднай камісіі Іран прызнаў сябе вінаватым у катастрофе ўкраінскага самалёта. Але мы настойваем на поўным прызнаньні віны. Мы чакаем, што Іран будзе гатовы да поўнага і адкрытага расьсьледаваньня, прыцягнуць вінаватых да адказнасьці, вярнуць целы загінулых, выплаціць кампэнсацыю і афіцыйныя выбачэньні па дыпляматычных каналах», — напісаў Зяленскі.

Офіс прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага раней распаўсюдзіў у Facebook фотаздымкі абломкаў зьбітага самалёта. На некаторых здымках дэталяў корпуса самалёта бачныя сьляды ад прабоін.

Самалёт Boeing 737-800 NG украінскай кампаніі МАУ, які накіроўвася ў Кіеў, пацярпеў катастрофу каля аэрапорта ў Тэгеране 8 студзеня. Загінулі 176 чалавек.

Крушэньне ўкраінскага самалёту ў Іране. Што трэба ведаць

  • Самалёт Boeing 737-800 NG (рэйс PS752, рэгістрацыйны нумар UR-PSR) вылецеў каля 6:10 8 студзеня маршрутам Тэгеран — Кіеў, зьнік з радараў празь некалькі хвілінаў пасьля ўзьлёту.
  • Усе на борце загінулі. На борце было 167 пасажыраў, а таксама 9 чальцоў экіпажу. Авіякампанія МАУ апублікавала сьпісы загінулых пасажыраў і чальцоў экіпажу.
  • Сярод загінулых у катастрофе было найбольш грамадзян Ірану (82 чалавекі) і Канады (63 чалавекі), а таксама 11 грамадзян Украіны (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажу), 10 грамадзян Швэцыі, 4 — Аўганістану, 3 — Нямеччыны і 3 — Вялікай Брытаніі, паведаміў міністар замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка.
  • Самалёт быў выраблены ў 2016 годзе, атрыманы МАУ непасрэдна з заводу Boeing, апошні раз прайшоў плянавае тэхнічнае абслугоўваньне 6 студзеня 2020 году. МАУ заяўляе, што гарантуе спраўнасьць сваіх самалётаў і высокую кваліфікацыю пілётаў.
  • Паводле першай рэакцыі іранскага боку, самалёт разьбіўся з тэхнічных прычынаў, якія прывялі да аварыі рухавіка.
  • 11 студзеня, праз 3 дні пасьля катастрофы, прэзыдэнт Ірана Хасан Роўхані прызнаў, што іранскія вайскоўцы па памылцы зьбілі пасажырскі Boeing 737 «Міжнародных авіяліній Украіны». Ён распарадзіўся знайсьці вінаватых у гэтай трагедыі.
  • Камандуючы ваенна-касьмічнымі сіламі Ірана Амір Алі Хаджызадэ паведаміў, што апэратар супрацьпаветранай абароны Ірану самастойна вырашыў выпусьціць крылатую ракету па самалёце, ня здолеўшы звязацца з камандаваньнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG