Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп адрэагаваў на ракетныя ўдары Ірану па вайсковых базах у Іраку


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

ЗША вывучаюць магчымыя варыянты дзеяньняў пасьля ракетнага ўдару Ірану па дзьвюх ірацкіх вайсковых базах, на якіх разьмяшчаюцца вайскоўцы кааліцыі на чале з ЗША.

У Белым доме заявілі, што ведаюць пра напады на амэрыканскія аб'екты ў Іраку і што «прэзыдэнта праінфармавалі, ён адсочвае сытуацыю і раіцца са сваёй камандай нацыянальнай бясьпекі».

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў увечары 7 студзеня, што «ўсё добра», і паведаміў, што ён выступіць з заявай аб сытуацыі раніцай 8 студзеня.

«Усё добра! З Ірану былі выпушчаныя ракеты па дзьвюх вайсковых базах у Іраку. Цяпер вядзецца ацэнка ахвяраў і шкоды. Усё ідзе нармальна! Я зраблю заяву заўтра раніцай», — напісаў Трамп у Твітэры.

Іран заявіў, што выпусьціў ракеты ў адказ на забойства Злучанымі Штатамі іранскага вайсковага камандзіра Касэма Сулеймані на мінулым тыдні.

База вайскова-паветраных сілаў аль-Асад і вайсковая база ў Эрбіле ў Іраку, на тэрыторыі якіх разьмяшчаюцца амэрыканскія вайскоўцы, былі атакаваныя 7 студзеня больш як 10 балістычнымі ракетамі з тэрыторыі Ірану.

Паводле Reuters, пра чалавечыя ахвяры атакі інфармацыі няма.

Іранскі ісламскі рэвалюцыйны гвардзейскі корпус узяў на сябе адказнасьць за атакі, паведамілі іранская дзяржаўная тэлевізія і дзяржаўныя інфармагенцтвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG