Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ад раку памёр доктар-анколяг, які вёў блог пра сваю хваробу


За некалькі дзён да сьмерці ён апублікаваў апошні допіс, у якім паведаміў чытачам пра хуткую сьмерць.

5 студзеня ў Санкт-Пецярбургу памёр адзін з самых пасьпяховых расейскіх анколягаў Андрэй Паўленка. Пра яго сьмерць са спасылкай на жонку Ганну паведамляе выданьне «Такие дела», дзе Паўленка зь вясны 2018 году вёў блог пра сваю хваробу.

У сакавіку 2018 году Паўленка даведаўся, што ў яго рак страўніка трэцяй стадыі, пасьля чаго вырашыў публічна апавядаць пра сваю барацьбу з хваробаю. Нягледзячы на хваробу, Паўленка пэўны час працягваў працаваць, а таксама адкрыў дабрачынны фонд падтрымкі і разьвіцьця анкалягічнай дапамогі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG