Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нападніка зь Верхнядзьвінску за некалькі дзён да здарэньня выключылі з унівэрсытэту


18-гадовы Г. са Смаргоні, які ўзяў на сябе адказнасьць за напад на міліцыянтаў у Верхнядзьвінску

Прычынай стала «акадэмічная непасьпяховасьць». 18-гадовы Г. вучыўся ў Полацкім унівэрсытэце па спэцыяльнасьці «інфармацыйныя тэхналёгіі».

Ва ўнівэрсытэце паведамілі, што Г. не наведваў заняткаў і «страціў сувязь з унівэрсытэтам». Зь ім неаднаразова гутарылі, праводзілі выхаваўчую працу, але гэта не дало вынікаў. Сам Г. тлумачыў сваё нежаданьне наведваць заняткі тым, што «памыліўся з выбарам спэцыяльнасьці».

Г. адлічылі 27 сьнежня 2019 году. На момант нападу, 1 студзеня, ён ужо не зьяўляўся студэнтам.

Сьледчыя высьветлілі, што нападнік у ноч на 1 студзеня спачатку «дзейнічаў з хуліганскіх намераў і груба парушаў грамадзкі парадак» блізу Верхнядзьвінскага аддзяленьня Дэпартамэнту аховы Міністэрства ўнутраных справаў. Дзяжурны паведаміў пра гэта ў міліцыю.

У час затрыманьня хлопец «супраціўляўся і нанёс нажавыя раненьні двум супрацоўнікам органаў унутраных справаў, якія прыбылі на выклік». Цяпер жыцьцю пацярпелых нічога не пагражае.

На тэрыторыі аддзяленьня сьледчыя знайшлі дзьве адзінкі шкляной тары з вадкасьцю, якая пахла, як гаруча-змазачныя матэрыялы, — іх туды кінуў нападнік. Раней у сацсетках паведамлялася, нібы хлопец кінуў у будынак «кактэйль Молатава», але пра пажар у аддзяленьні не паведамлялася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG