Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў пра хуткае заканчэньне гандлёвай вайны з Кітаем


ЗША падпішуць пагадненьне аб першай фазе гандлёвай зьдзелкі з Кітаем 15 студзеня. Пра гэта заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле яго словаў, цырымонія падпісаньня пройдзе ў Белым доме.

Прэзыдэнт ЗША таксама адзначыў, што перамовы па другой фазе пагадненьня пачнуцца вельмі хутка. Для гэтага ён адправіцца з візытам у Пэкін.

Гандлёвая вайна паміж дзьвюма краінамі пачалася ў пачатку 2018 году. Тады Трамп павялічыў мыта на шэраг кітайскіх тавараў. Вашынгтон заявіў, што Пэкін падрывае пазыцыі амэрыканскіх вытворцаў. Пазьней ЗША абвінавацілі Кітай у крадзяжы тэхналёгій. Кітайскія ўлады давалі люстраны адказ.

У сярэдзіне сьнежня 2019 году Трамп заявіў, што бакам удалося дамовіцца па першай фазе зьдзелкі. Паводле словаў прэзыдэнта ЗША, кітайскі бок пагадзіўся на масавыя закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі і іншых тавараў з ЗША.

Пасьля гэтага Вашынгтон і Пэкін адмовіліся ад увядзеньня новых узаемных пошлін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG