Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Проект»: прэзыдэнцкую кампанію Сабчак у Расеі фінансаваў мільянэр Адоньеў, каб стварыць «ілюзію палітычнай свабоды»


Сяргей Адоньеў

Адзін з заснавальнікаў расейскай тэлекамунікацыйнай кампаніі Yota Сяргей Адоньеў, які зьяўляецца партнэрам кіраўніка дзяржаўнай карпарацыі «Ростех» Сяргея Чэмезава, спансуе лібэральную «Новую газету» і фінансаваў прэзыдэнцкую кампанію Ксеніі Сабчак, вынікае з расьсьледаваньня, апублікаванага выданьнем «Проект».

Мэтамі гэтай падтрымкі, паводле дадзеных «Проект», зьяўляюцца «стварэньне ілюзіі палітычнай свабоды і свабоды слова ў краіне», а заадно магчымасьць кантраляваць дзейнасьць рэдакцыі. У расьсьледаваньні адзначаецца, што кампанія Yota стала базай для стварэньня ў Расеі мабільнага інтэрнэту чацьвёртага пакаленьня дзякуючы рашэньням асабіста прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна і Сяргея Чэмезава.

Паводле расьсьледаваньня, выпуск вострых артыкулаў, якія тычацца Чэмезава, ягонай сям’і і бізнэсу, патрабуе папярэдняга ўзгадненьня з інвэстарам. У 2019 годзе два такія матэрыялы, напісаныя журналістамі «Новай газеты», былі апублікаваныя ня ў ёй, а ў выданьні «Медуза». Камэнтуючы гэта, галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзьмітрый Муратаў заявіў «Праекту», што расьсьледаваньні ня выйшлі не ў сувязі з цэнзурай, а праз «парушэньне дамоўленасьцяў» і «дэдлайну» рэдактарам, і што калі б ня гэта, «Новая газета» іх бы апублікавала.

У расьсьледаваньні гаворыцца, што Сяргей Адоньеў у 2018 годзе фінансаваў прэзыдэнцкую перадвыбарчую кампанію Ксеніі Сабчак, якую расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, ня дапушчаны да выбараў, называў «спойлерам Крамля».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG