Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вялізныя грошы за вылучэньне». Навальны распавёў пра размову з Сабчак да выбараў


Апазыцыянэр Аляксей Навальны заявіў у прамым эфіры на сваім канале ў ютубе, што Ксенія Сабчак абмяркоўвала зь ім вылучэньне сваёй кандыдатуры, і што ёй, нібыта, прапаноўвалі «велізарныя грошы» за ўдзел у выбарах. Пра грошы за ўдзел у выбарах Навальны сказаў падчас спрэчкі з Сабчак.

— Ты прыехала да мяне дадому ў 2 гадзіны ночы і даслоўна сказала, седзячы ў мяне на кухні і расьпіваючы чай «мне прапануюць велізарныя грошы за вылучэньне».

— Ты хлусіш зараз, я сказала зусім ня так. Гэта няпраўда. У тваёй кватэры шмат праслухоўкі.

— Я спадзяюся, яна калі-небудзь будзе апублікавана і табе будзе вельмі сорамна

-Я так не казала, гэта хлусьня.

— Ты хлусіш у кожным сваім слове. Ты ўдзельнічаеш у гэтым — я ня ведаю, за грошы, за пасаду, як ты сказала мне і Юлі (жонцы Навальнага — РС) за велізарныя грошы, якія табе прапаноўвалі, ты цяпер, нават калі мы адкінем гэта, крывадушнічаеш, калі кажаш пра адзінага кандыдата ад апазыцыі.

Акрамя таго, Навальны адказаў адмовай на прапанову Сабчак супрацоўнічаць пасьля выбараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG