Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Медуза»: расейскія спэцслужбы стралялі, калі нападнік на ФСБ быў ужо забіты


Падчас інцыдэнту са стральбой у Маскве, які адбыўся 19 сьнежня каля галоўнага будынку Фэдэральнай службы бястпекі на Лубянцы, па ўсёй верагоднасьці, агонь вёўся і пасьля таго, як быў застрэлены нападнік. Як піша выданьне «Медуза», паміж расейскімі спэцслужбамі не было каардынацыі.

У дзень інцыдэнту ФСБ паведаміла аб забойстве нападнік каля 19:08 паводле маскоўскага часу, а апошнія стрэлы, па сьведчаньні карэспандэнта «Медузы» былі зробленыя каля 19:15.

На адным зь відэазапісаў ёсьць кадры забойства мужчыны, які перабягаў аўтастаянку каля будынку ФСБ, на якой знаходзіўся стралок. Супаставіўшы розныя відэакадры, іх гукавыя дарожкі і гукі стрэлаў на іх, журналісты «Медузы» выказалі здагадку, што паміж падразьдзяленьнямі і ведамствамі адсутнічала каардынацыя дзеяньняў.

20 сьнежня сьледчыя афіцыйна пацьвердзілі імя стрэлка, назваўшы яго «39-гадовым жыхаром Падмаскоўя Манюравым». Маці Манюрова распавяла журналістам, што блізкіх сяброў у яго не было, ён не жанаты. У апошні час ён не працаваў. Паводле яе, сын меў зносіны «зь нейкімі арабамі» па тэлефоне, размаўляў зь імі па-ангельску, таму яна нічога не разумела. Выданьню «База» яна распавяла, што яе сын «ненавідзеў кагэбістаў». Адна з кампаній, у якой працаваў Манюраў, — «Вымпел-резерв», заснавальнікі якой зьвязаны з вэтэранамі групы спэцпрызначэньня ФСБ «Вымпел»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG