Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі супрацоўнік ФСБ памёр пасьля нападу на Лубянцы ў Маскве

абноўлена

Будынак ФСБ на Лубянцы ў Маскве
Будынак ФСБ на Лубянцы ў Маскве

Другі супрацоўнік Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі, паранены ў выніку стральбы на Лубянцы ў Маскве ў чацьвер, памёр у бальніцы. Пра гэта агенцтву ТАСС паведаміла афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Расеі Сьвятлана Пятрэнка. Паводле яе, адзін супрацоўнік загінуў на месцы, другі ў цяжкім стане быў дастаўлены ў бальніцу, дзе пазьней памёр.

Таксама сьледчыя афіцыйна пацьвердзілі імя стрэлка, назваўшы яго «39-гадовым жыхаром Падмаскоўя Манюравым». Маці Яўгенія Манюрава, які, як мяркуюць, напярэдадні ўвечары зладзіў стральбу каля будынку ФСБ у Маскве, распавяла журналістам, што ў апошнія гады ён працаваў адначасова ў некалькіх прыватных ахоўных прадпрыемствах, але звольніўся некалькі месяцаў таму.

Адна з кампаній, у якой працаваў Манюраў, — «Вымпел-резерв», заснавальнікі якой зьвязаны з вэтэранамі групы спэцпрызначэньня ФСБ «Вымпел», адзначае выданьне «База». Паводле маці Манюрава, у войскуі ён не служыў, зь дзяцінства займаўся боксам і рукапашным боем. Захапляўся стральбой, якой займаўся на працягу 3-4 гадоў, распавяла яна выданьню «Комсомольская правда».

Паводле дадзеных «Базы», Манюраў браў удзел у гарадзкіх турнірах па стральбе. Месяц таму на адным зь іх ён заняў трэцяе месца.

Маці Манюрова таксама распавяла, што блізкіх сяброў у яго не было, ён не жанаты. У апошні час ён не працаваў. Паводле яе, сын меў зносіны «зь нейкімі арабамі» па тэлефоне, размаўляў зь імі па-ангельску, таму яна нічога не разумела. Выданьню «База» яна распавяла, што яе сын «ненавідзеў кагэбістаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG