Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стралок з Лубянкі працаваў у ахоўных фірмах і «ненавідзеў кагэбістаў»


Лубянка, Масква
Лубянка, Масква

Маці Яўгена Манюрава, які, як мяркуюць, напярэдадні ўвечары ўчыніў страляніну каля будынка Фэдэральнай службы бясьпекі ў Маскве, расказала СМІ пра сына.

У апошнія гады ён працаваў адразу ў некалькіх прыватных ахоўных прадпрыемствах, але звольніўся некалькі месяцаў таму. Адна з кампаній, у якой працаваў Манюраў, — «Вымпел-резерв», заснавальнікі якой зьвязаныя з вэтэранамі групы спэцпрызначэньня «Вымпел», адзначае выданьне «База».

Па словах маці Манюрава, у арміі ён не служыў. У дзяцінстве займаўся боксам і рукапашным боем. Захапляўся стральбой, якой займаўся на працягу 3-4 гадоў, распавяла яна «Комсомольской правде».

Па зьвестках «Базы», Манюраў браў удзел у гарадзкіх турнірах па стральбе. Месяц таму на адным зь іх заняў трэцяе месца.

Маці Манюрава таксама паведаміла, што блізкіх сяброў у яго не было, не жанаты. У апошні час ён не працаваў. Паводле яе, сын меў зносіны «зь нейкімі арабамі» па тэлефоне, гаварыў па-ангельску, таму яна нічога не разумела. Выданьню «База» яна сказала, што яе сын «ненавідзеў кагэбістаў».

Паводле Baza і РЕН-ТВ, у ноч на 20 сьнежня ў яго кватэры прайшлі ператрусы. Супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі дакумэнты, электронныя носьбіты, а таксама дакумэнты на зброю.

Стральба каля будынка ФСБ у Маскве адбылася вечарам 19 сьнежня. Адзін супрацоўнік ФСБ быў забіты, яшчэ чацьвёра пацярпелі. Раненьні таксама атрымала адна цывільная асоба. Па словах крыніцы РБК, блізкай да ФСБ, нападнік адкрыў агонь з аўтамата Калашнікава. Яго забілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG